/ 21 июня, 2022

18 чэрвеня ў Навагрудку прайшоў спартыўна-культурны фестываль «Вытокі. Крок да Алiмпу». Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла інтэрактыўную пляцоўку “І родны край адкрые таямніцы”. Тэмай свята ў Навагрудку сталі статуты Вялікага Княства Літоўскага, кніжныя выданні якіх былі прадстаўленыя на літаратурнай экспазіцыі. Бібліятэкары пазнаёмілі гасцей і ўдзельнікаў фестывалю з навагрудскімі цікавосткамі праз кнігі, інтэрактыўныя гульні і пазлы. Маленькія госці фестывалю спаборнічалі паміж сабою ў настолцы “Рыцарскі турнір”. Навагрудскія гаражанкі ў прыгожых сукенках з карункавымі парасонамі запрашалі ў міні-музей “Страчаная спадчына” пазнаёміцца з вялікай гісторыяй горада праз макеты. Весела і па-сямейнаму праходзілі фотасесіі ў “Рэтра-фотаатэлье”.

Удзельнікам “Алімпійскага квэсту” была прапанавана кніжная выстава-экспазіцыя “Усе шляхі вядуць у Навагрудак…”

У рамках фестывалю 17 чэрвеня прайшоў прэс-тур, удзельнікі якога адправіліся ў “Рэтра-падарожжа з навагрудскай гараджанкай”, наведалі міні-музей і рэтра-фотаатэлье.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий