11 мая з інфа-кур’ерам “Адкрываем новую старонку” бібліятэкар бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі з ФАК “Лідар” наведала ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.Навагрудка”. Для задавальнення прафесійных запытаў спецыялістам была прапанаваная вучэбна-метадычная літаратура па рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту. Для вольнага часу і адпачынку бібліятэкары рэкамендавалі папулярныя кнігі і часопісы.