30 ліпеня Навагрудская раённая бібліятэка правяла інфа-кур’ер для супрацоўнікаў Навагрудскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Літаратурная экспазіцыя прапанавала падборкі літаратуры пра Беларусь, Навагрудак, навінкі мастацкай літаратуры, паэтычныя зборнікі, кнігі з серыі “Традыцыйны лад жыцця”, “Мой ХХ век”, “След в истории”, “Женщина-миф”. Жанравую разнастайнасць забяспечылі дэтэктывы, меладраматычныя творы для жанчын. Асаблівая ўвага была звернута на творы пра Вялікую Айчынную вайну і прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі. Змест асобных кніг быў анансаваны для прысутных, гучалі радкі вершаў паэтаў-класікаў і сучасных аўтараў.