/ 7 февраля, 2024

7 лютага біблітэкары бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН і падрыхтавалаі для супрацоўнікаў і пражываючых у цэнтры інфарм-дайджэст «Выбары: грамадства і ўлада», прымеркаваны да выбараў у Рэспубліцы Беларусь 2024 года. Бібліятэкар распавяла пра адзіны дзень галасавання ў Беларусі, які пройдзе 25 лютага 2024 года, дзе выбірацца будуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. На выставе былі прадстаўлена літаратура аб выбарчай сістэме ў нашай краіне: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, усё пра выбары на старонках перыядычных выданняў, навукова-папулярныя выданні, якія ахопліваюць гістарычныя аспекты нашай краіны. Выбаршчыкам былі ўручаны інфармацыйныя буклеты «Выбары 2024», падрыхтаваныя Навагрудскай раённай бібліятэкай. Таксама былі прапанаваны кнігі і часопісы на любы густ, якія з задавальненнем узялі чытаць.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий