/ 30 мая, 2022

Да дэкады дзіцячай кібербяспекі «КіберДзеці» 27 мая Навагрудская раённая бібліятэка правяла для вучняў  9 класа ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Навагрудка» інфарм-дасье «Бяспечны Інтэрнэт». Падчас мерапрыемства бібліёграф  Навагрудскай раённай бібліятэкі расказала пра асноўныя правілы карыстання інтэрнэтам, аб усіх небяспеках, з якімі можна сутыкнуцца ў сетцы, а таксама нагадала аб плюсах і мінусах інтэрнэту.  Таксама было расказана аб тым, што не ўся інфармацыя ў інтэрнэце надзейная і не ўсе карыстальнікі адкрыты. Як распазнаць хлусню і правільна паводзіць сябе ў Інтэрнэце. Для самастойнай праверкі сваіх ведаў па тэме «Бяспечны Інтэрнэт» навучэнцам было прапанавана прайсці тэст «Ці праўда, што …?»,  і прыняць удзел у гульні «Кібербяспека». Напрыканцы мерапрыемства рабяты вылучылі асноўныя правілы, якія неабходна выконваць пры працы ў сетцы Інтэрнэт. Спецыяльна да мерапрыемства была распрацавана памятка «Правілы бяспекі ў Інтэрнеце: нетыкет» і раздадзена ўсім прысутным навучэнцам.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий