/ 26 апреля, 2022

26 красавіка Любчанская гарпасялковая інтэграваная бібліятэка запрасіла вучняў 10-11 класаў на інфарм-дасье “Чарнобыль – гэта не павінна паўтарыцца”. Падчас мерапрыемства, прысвечанага 36 гадавіне Чарнобыльскай трагедыі, бібліятэкар нагадала моладзі аб прычынах аварыі, мужнасці і гераізме яе ліквідатараў, аб наступствах аварыі для насельніцтва і навакольнага асяроддзя. У дапамогу мерапрыемству была падрыхтаваная кніжная выстава “Общая беда, общая память, общий долг”, на якой былі прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў В.Казько,  І. Пташнікава, Б.Сачанкі. І. Шамякіна, якія ў сваёй творчасці закранулі тэму Чарнобыльскай трагедыі. Прысутныя чыталі ўрыўкі з іх твораў, дзе апісаны падзеі, звязаныя з Чарнобыльскай аварыяй. Пад уражаннем пачутага многія кнігі знайшлі свайго чытача.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий