/ 26 января, 2024

25 студзеня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла інфармацыйна-адукацыйная сустрэча «Выбарчая сістэма Рэспублікі Беларусь», прысвечаная выбарам дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года. На мерапрыемства былі запрошаны маладыя выбаршчыкі — навучэнцы 3 курса  Навагрудскага дзяржаўнага каледжа.  Юнакі ў ходзе мерапрыемства даведаліся: хто валодае выбарчым правам у Рэспубліцы Беларусь, удзел у выбарах — права або абавязак, значнасць удзелу ў выбарах сваёй краіны.     Бібліятэкар адзначыла прававыя асаблівасці выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання і асноўныя новаўвядзенне заканадаўства. Таксама юнакі паспрабавалі паразважаць на прапанаваныя пытанні аб выбарах у сваёй краіне. Падчас мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі навучэнцаў з навукова-папулярным часопісам “Беларуская думка” і тэматычнымі матэрыяламі на яго старонках, увазе навучэнцаў былі таксама прадстаўлены відэаматэрыялы “Зразумела пра выбары”.  Была арганізавана кніжная выстава і падрыхтаваны інфармацыйны буклет «Выбары 2024».

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий