/ 4 февраля, 2022

Чарговае мерапрыемства прайшло ў Навагрудскай раённай бібліятэцы ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта “Галоўны закон краіны – гарантыя стабільнасці грамадства”. Прававую студыю наведалі навучэнцы СШ №1 горада Навагрудка. Падчас мерапрыемства  навучэнцы былі азнаёмлены з праектам змянення Канстытуцыі нашай краіны, даведаліся, што слова «канстытуцыя» паходзіць ад лацінскага сonstitutio — устанаўленне, пабудова. Гэта Асноўны Закон дзяржавы, у якім гаворыцца аб правах і абавязках кожнага чалавека, аб тых нормах, якія павінны выконваць усё. Напрыклад, у ёй сказана, што ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы — беларуская і руская. Але ёсць пункты, значэнні якіх вядомы не ўсім. Напрыклад, можна заблытацца ў падзеле дзяржаўнай улады на заканадаўчую, судовую і выканаўчую. Удзельнікам мерапрыемствам трэба было адказаць на пытанні віктарыны «Аб Канстытуцыі».

 

 

 

 

 

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий