2 лютага Навагрудскую раённую бібліятэку ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта “Галоўны закон краіны – гарантыя стабільнасці грамадства” наведалі навучэнцы Навагрудскага аграрнага каледжа. Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты былі азнаёмлены з гісторыяй развіцця канстытуцыйнага права, пачынаючы ад часоў выдання дзяржаўна-прававых актаў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і заканчваючы прававой сістэмай, дзякуючы якой была распрацавана Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Пазнаёміліся з першым зборнікам норм права ВКЛ, які дайшоў да нас, — Судзебнікам Казіміра 1468 г., Статутамі ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг., Канстытуцыяй і інш. Выканалі заданне «Скрыжаванне», адказалі на пытанні віктарыны. Таксама прапаноўвалася адказаць на пытанні якія былі зашыфраваныя з дапамогай QR-кода, з наступным выкананнем вызначаных дзеянняў.