/ 19 августа, 2021

Чарговы прыпынак інфармацыйна-краязнаўчага  тура “Праз бібліятэку – да дабра і свету” адбыўся  19 жніўня ў вёсцы Масцішча. Супрацоўнікі Навагрудскай раённай бібліятэкі сумесна з калектывам Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прапанавалі жыхарам вёскі  агляд кніжнай выставы “Культурная спадчына роднай зямлі”,  на якой была прадстаўлена літаратура пра Навагрудак і Гродзеншчыну, творы пісьменнікаў і паэтаў з Наваградчыны, навінкі навукова-папулярных выданняў выдавецтва “Беларуская навука” .  Асаблівую цікавасць выклікаў альбом калекцыянера старых паштовак Уладзіміра Ліхадзедава – «Навагрудак. Падарожжа ў часе». Святочнаму настрою гледачоў спрыялі музычныя нумары.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий