Сёлета маршрут інфармацыйна-краязнаўчага тура “Праз бібліятэку – да дабра і свету” ўключыць у сябе наведванне аддаленых маланаселеных вёсак. 2 ліпеня супрацоўнікі Навагрудскай раённай бібліятэкі сумесна з калектывам Шчорсаўскага сельскага Дома культуры-цэнтра тэатральнай творчасці наведалі вёску Панямонь. Агляд кніжнай выставы “Культурная спадчына роднай зямлі”, лепшыя творы сучасных беларускіх аўтараў былі прадстаўлены вяскоўцам. Бібліятэкары прэзентавалі факсімільнае выданне Лаўрышаўскага Евангелля, расказалі пра культурна-гістарычную каштоўнасць кніжнага помніка і яго значэнне ў жыцці людзей беларускага Сярэднявечча. Парадавалі гледачоў і музыкальныя нумары.