Працягваецца інфармацыйна-краязнаўчы тур “Праз бібліятэку – да дабра і свету”. 8 ліпеня супрацоўнікі Навагрудскай раённай бібліятэкі сумесна з калектывам Бенінскага сельскага клуба-бібліятэкі наведалі вёскі Нізаўцы і Рахавец. Вяскоўцаў зацікавіў агляд кніжнай выставы “Культурная спадчына роднай зямлі”, бібліятэкары прадстаўлялі творы пісьменнікаў і паэтаў з Наваградчыны і літаратуру пра Навагрудак. Парадавалі прысутных музыкальныя падарункі культурна-творчага праекта “Зямлі роднай шматгалоссе”. Удзячныя чытачы-гледачы ў адказ выканалі для творчага калектыву беларускія народныя байкі.
У Нізаўцах
У Рахаўцы