/ 12 апреля, 2016

8 красавіка інфармацыйна-краязнаўчы тур “Праз бібліятэку – да дабра і свету” прымала ў сябе ў гасцях  ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Навагрудка”.  Агляд літаратурных выстаў, знаёмства з лепшымі творамі сучасных беларускіх аўтараў былі прадстаўлены вучням і настаўнікам. А купалаўская Бандароўна з аднайменнай паэмы, вобраз якой быў увасоблены на фотавыставе “Літаратурны персанаж”, прачытала рамантычны ўрывак з гераічнай паэмы Песняра. Вялікую цікавасць выклікала самаробная кніга для дзяцей, выкананая рэльефна-кропкавым шрыфтом Брайля. Зноў гучалі вершаваныя творы на беларускай мове ў выкананні ўдзельнікаў адборачнага этапу раённага конкурсу чытальнікаў “Гучанне слоў жывых”. Журы выбірала лепшых сярод 8 канкурсантаў. Інфармацыйна-краязнаўчы тур працягваецца…

IMG_2092 IMG_2098 mV-xk7olnoE J3tjT5ZcVCY cpPHk60Ckjs Jw_2gNkQ4HY

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий