Супрацоўнікі Навагрудскай раённай бібліятэкі сумесна з калектывам Пятрэвіцкага сельскага клуба ў межах інфармацыйна-краязнаўчага тура “Праз бібліятэку – да дабра і свету” 12 жніўня наведалі вёску Навіны. Бібліятэка падарыла вяскоўцам незабыўную сустрэчу з кнігай, іх увазе была прапанавана кніжная выстава “Культурная спадчына роднай зямлі”, якая знаёміла з творамі навагрудскіх пісьменнікаў і паэтаў, літаратурай па гісторыі, традыцыях і звычаях Навагрудчыны і Гродзеншчыны. Прысутныя з задавальненнем знаёміліся з дэманстрыруемымі кнігамі і часопісамі, кожны жадаючы выбіраў іх на свой густ. Добраму настрою спрыялі музычныя нумары культурна-творчага праекта “Зямлі роднай шматгалоссе”, і гэта быў падарунак ад клубных работнікаў.