/ 26 июня, 2024

26 чэрвеня адзначаецца міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. Адзначаецца ён з 1987 года як выраз рашучасці Генеральнай Асамбліі ААН узмацніць сваю дзейнасць і стварыць сусветнае грамадства, свабоднае ад злоўжывання наркотыкамі. Падставай для такога рашэння сталі рэкамендацыі Міжнароднай канферэнцыі па барацьбе са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам.

З гэтай нагоды ў Навагрудскай раённай бібліятэцы арганізавана інфармацыйна-прафілактычная пляцоўка “Наркотики: миражи и действительность”, прымеркаваную да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй. Бібліятэкары прапануюць наведвальнікам агляд літаратуры “Захавай сваё жыццё” па выставе-папярэджванні. На кніжных паліцах прадстаўлены прафілактычныя матэрыялы, навуковая і мастацкая літаратура, якія тычацца праблемы наркаманіі. Моладзь атрымлівае ад бібліятэкараў прафілактычныя ўлёткі і буклеты.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий