19 лістапада бібліятэчны пункт Навагрудскай раённай бібліятэкі ладзіў інфармацыйную акцыю “Мир без сигареты”, прымеркаваную да Міжнароднага дня адмовы ад курэння. Чытачы бібліятэчнага пункта прынялі ўдзел у сэлфі-тайме «Курить не модно, дыши свободно!», пазнаёміліся з тэматычнай кніжнай выставай пра шкоду курэння і здаровы вобраз жыцця, а таксама атрымалі інфармацыйныя буклеты і адказалі на пытанні пазнавальнай віктарыны “Што адбудзецца, калі вы адмовіцеся ад цыгарэт”.