11 мая бібліёграф Навагрудскай раённай бібліятэкі наведала сярэднюю школу №5 г. Навагрудка і правяла інфармацыйную гадзіну “Крок да будучай прафесіі” ў 9 класе. Рабяты даведаліся пра новыя прафесіі, якія ў наш час набылі папулярнасць, прынялі ўдзел у гульні-пантаміме “Падарожжа ў свет прафесіі”. Юнакам і дзяўчатам распавялі аб прафесіі сучаснага бібліятэкара, цікавых напрамках дзейнасці, а таксама прадставілі навучальныя ўстановы, дзе можна атрымаць гэтую прафесію. Дзеці ахвотна бралі ўдзел у захапляльных профі-тэстах і міні-віктарынах. Будучым абітурыентам для бліжэйшага знаёмства з бібліятэчнай прафесіяй была прапанавана прафесійная перыёдыка.