Чарговае мерапрыемства ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці адбылося 21 верасня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы. Падчас інфармацыйнай гадзіны “Нацыянальныя паркі і заказнікі Беларусі” дзеці віртуальна пабывалі ў Белавежскай, Налібоцкай пушчах, Нацыянальных парках “Прыпяцкі”, “Нарачанскі”, на Браслаўскіх азёрах і ў іншых запаведных месцах. Яны даведаліся шмат новага і цікавага аб прыроднай прыгажосці Беларусі, пра тое якую ролю адыгрываюць запаведнікі і заказнікі ў захаванні рэдкіх відаў раслін і жывёл. Паспрабавалі асэнсаваць ролю чалавека ў вырашэнні экалагічных праблем і сфармулявалі правілы паводзін у прыродзе. У ходзе мерапрыемства дзеці адказвалі на пытынні віктарыны “Экалагічнае асарці”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Полна загадок чудесница-природа”, на якой дэманстраваліся кнігі з серыі «Насекомые», «Птицы», «Рыбы», энцыклапедыя «Природа Беларуси», «Животные» і іншыя.