/ 4 июля, 2022

2 ліпеня ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы была праведзена інфармацыйная гадзіна “Наша радзіма – Беларусь!”. Напачатку наведвальнікі пазнаёміліся з кніжнай выстаўкай па тэме, потым пачыталі ўрыўкі з дэманстрыруемых кніг, а на завяршэнне паглядзелі  мастацкі фільм  па аповесці Васіля Быкава  “Знак бяды” (менавіта такое жаданне было выказана прысутнымі на мерапрыемстве). Мэтай інфармацыйнай гадзіны было паспрыяць развіццю цікавасці  падлеткаў да  гісторыі  і культурнай спадчыны роднага краю. Праводзячы падобныя мерапрыемствы, бібліятэка выхоўвае ў сваіх чытачоў грамадзянскасць, пачуцце гонару за сваю Радзіму і за свой народ.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий