1 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, ініцыятыва якога належыць Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. У гэты дзень у Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна «У будучыню без СНІДу», удзельнікамі сталі вучні 8 «А» класа, СШ №1 г. Навагрудка. Галоўнымі пытаннямі для абмеркавання былі: як і адкуль з’явіўся СНІД, як зберагчы свой арганізм ад ВІЧ, шляхі перадачы ВІЧ-інфекцыі. Рабяты былі праінфармаваны аб тым, як можна папярэдзіць хваробу і захаваць сваё здароўе на доўгія гады. Таксама прысутным было прапанавана расшыфраваць паняцце: ВІЧ, СНІД, паўдзельнічаць у віктарыне «Мазгавы штурм». Актыўным удзельнікам былі ўручаны маленькія прызы на памяць, а астатнія атрымалі буклеты, падрыхтаваныя Навагрудскай раённай бібліятэкай, дзе была прадстаўлена інфармацыя пра ВІЧ і СНІД.