10 студзеня ў Шчорсаўскай сельскай бібліятэцы прайшла інфармацыйная хвіліна “295 гадоў Іаахіму Храптовічу”, прымеркаваная да дня яго нараджэння. Гаворка ішла пра прадстаўніка вядомага шляхецкага роду Храптовічаў — Іаахіма Літавора Храптовіча, чыё радавое гняздо знаходзіцца ў вёсцы Шчорсы, пра бібліятэку, якая была ім заснавана. Па фотаздымках з кнігі У. Ліхадзедава дзеці пазнаёміліся з выглядам сядзібы Храптовічаў мінулых часоў і тым, што захавалася да сённяшняга дня ў вёсцы Шчорсы, з цікавасцю пагарталі выданні прадстаўленыя на кніжнай выставе.