11 лістапада бібліятэчны пункт аддзела абслугоўвання і інфармацыі ладзіў інфармацыйную гадзіну “Экалогія і энергазберажэнне” для вучняў 5 класа гімназіі №1 Навагрудка. Дзяцям было прапанавана правільна размеркаваць па канвертах факты, якія наносяць шкоду экалогіі, і факты, якія аказваюць добры ўплыў на навакольнае асяроддзе і жыццё чалавека. Бібліятэкар загадвала экалагічныя загадкі, расказвала пра аўтараў, творы якіх прысвечаны тэматыцы энергазберажэння і экалогіі. Цікавыя часопісы для хлопчыкаў і дзяўчынак таксама знайшлі сваіх прыхільнікаў.