15 жніўня Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла дзяцей са школьнага палатачнага лагера на інфармацыйны кактэйль “Азбука беражлівасці”. Прысутныя адкрылі для сябе многа карыснага і патрэбнага: як рацыянальна выкарыстоўваць свет, ваду, цяпло, паразважалі над паняццямі “беражлівасць” і “эканомія”. Дзеці спаборнічалі ў разгадванні крыжаванкі, веданні прыказак і загадак. Напрыканцы мерапрыемства яны зрабілі выснову: “Святло, вада і цяпло — нашы сябры, а сяброў трэба берагчы”.