19 чэрвеня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшло інфарм-дасье “Наркотыкі – гэта смерць”. Прысутныя даведаліся аб шкодзе наркотыкаў і іх уздзеянні на арганізм чалавека. Вялася гутарка з падлеткамі аб адказнасці за захоўванне і збыт наркотыкаў. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з выставай “Наркотыкі: любопытство ценою в жизнь”.