/ 1 сентября, 2016

1 верасня раённая бібліятэка запрасіла ў інтэлект-студыю “Нам мир завещано беречь!” студэнтаў-першакурснікаў Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.

Праз прызму літаратурных навінак была праілюстравана гісторыя, культура, традыцыі Беларусі. На майстар-класе ствараліся бумажныя галубы ў тэхніцы арыгамі.  Так навагрудскія студэнты далучыліся  да абласной акцыі “Сімвал міру”. Віртуальнае міні-падарожжа дапамагла здзейсніць квэст-віктарына “Нефармальныя славутасці Гродзеншчыны”. Адпаведны настрой стварыў відэаролік “Бусел на даху – мiр на зямлi”. Для самых старанных і актыўных удзельнікаў інтэлект-студыі бібліятэка падрыхтавала падарункі, а таксама бібліятэчныя бонусы. Мерапрыемтва дало старт далейшаму развіццю сумеснага праекта бібліятэкі і каледжа “Чытанне – шлях да дасканаласці” .

IMG_1703 IMG_1728 IMG_1742 IMG_1744

IMG_1760 IMG_1775

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий