Да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Сябры роднай мовы”, у якой у розных раўндах спаборнічалі дзве каманды. Дзеці спрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, ім патрэбна было перакласці і запісаць складаныя словы з рускай мовы на беларускую. У раўндзе “Вядомыя людзі” пазнавалі славутых беларусаў па фотаздымку. Трэба адзначыць, што дзеці добра ведаюць і Ф.Скарыну, і Е. Полацкую, і Я.Купалу і інш. У раўндзе “Хто больш” каманды спрачаліся хто больш ведае слоў па-беларуску на пэўную тэму, напрыклад “Школа”. Таксама дзяцей зацікавіла кніжная выстава “Адвечны голас Радзімы”. Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць сваю родную мову. Менавіта ў мове захавана гісторыя народа, сіла і краса народнага слова.