17 верасня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Мая радзіма – Беларусь”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што дата 17 верасня абрана не выпадкова, бо менавіта з яе пачалося ўз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. Змагаліся дзве каманды, якія разгадвалі крыжаванку, удзельнічалі ў віктарыне “Сімвалы маёй краіны”, з задавальненнем і зацікаўленасцю збіралі прыказкі і выказванні аб роднай Беларусі. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава, дзе была прадстаўлена літаратура, якая запрашае ў падарожжа па роднай зямлі, знаёміць з яе гісторыяй, сімволікай, прыродай і культурай, яшчэ раз даказваючы, у якой прыгожай і цудоўнай краіне мы жывём.