/ 15 августа, 2025

14 жніўня бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі наведалі прышкольны лагер школы №7 з інтэлектуальнай гульнёй “Я – патрыёт сваёй краіны”. У ходзе гульні дзеці павышалі свой культурны і інтэлектуальны ўзровень вывучаючы гісторыю і традыцыі сваёй радзімы. У заданні “мастак” удзельнікі павінны былі намаляваць словамі карціну сваёй краіны, а ў заданні “што я зраблю для радзімы” — расказаць, што яны плануюць зрабіць у будучыні. Акрамя таго, дзеці вызначалі рысу патрыёта і абмяркоўвалі, якія віды дзейнасці прыносяць карысць, а якія — шкоду. Па выніках гульні ўдзельнікі атрымалі выдатны эмацыйны зарад і папоўнілі свой багаж ведаў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий