4 лістапада Навагрудскай раённая бібліятэка ў межах праекта “Чытанне – шлях да дасканаласці” ладзіла другія інтэрактыўныя чытанні “Кнігі, якія натхняюць” для студэнтаў Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Падчас чытанняў юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з творамі класічнай і сучаснай літаратуры, прынялі ўдзел у літаратурнай гульні “Злучы аўтара з яго творам”. Паэзія таксама з’яўляецца сапраўднай крыніцай натхнення і ўдзельнікі чытанняў у гэты дзень дакрануліся да паэтычнай творчасці і зачыталі вершы для аднагрупнікаў. Бібліятэкары пазнаёмілі навучэнцаў з літаратурна-мастацкімі часопісамі і іх рубрыкамі. Актыўна і з вялікім задавальненнем студэнты адказвалі на пытанні віктарыны “Ці добра Вы ведаеце замежную класіку?”.
У канцы мерапрыемства была праведзена невялікая латарэя з розыгрышам невялікіх, але карысных для студэнтаў прызоў.