1 ліпеня напярэдадні 139-га дня нараджэння народнага паэта Беларусі, які будзе адзначацца 7 ліпеня, Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла жыхароў і гасцей горада на інтэрактыўную арт-пляцоўку “Свет Янкі Купалы”. На кніжнай экспазіцыі былі прадстаўлены альбомы з партрэтамі Янкі Купалы ў выкананні розных мастакоў, дэманстраваліся паэтычныя, драматычныя і публіцыстычныя творы аўтара. Бібліятэкары распавядалі пра жыццёвы і творчы лёс народнага паэта. Настольная гульня па творах Янкі Купалы дазволіла прасачыць храналогію іх стварэння і сюжэтныя лініі.