Інтэрактыўная бібліяпляцоўка “Вясна. Перамога. Навагрудак” была прадстаўлена 9 мая раённай бібліятэкай. У яе склад увайшлі кніжная выстава “Май перамогай асвечаны”, экспазіцыя міні-макетаў Навагрудчыны “Страчаная спадчына”, у межах якой упершыню экспанавалася адноўленая па старых фотаздымках галоўная плошча Навагрудка версіі 1941 года. Менавіта гэты макет выклікаў асаблівую цікавасць у жыхароў і гасцей горада. Бібліятэкары правялі гістарычны экскурс у мінулае нашага горада, прасачылі лёс асобных архітэктурных аб’ектаў, расказалі пра цікавыя дэталі з жыцця даваеннага Навагрудка.
На бібліяпляцоўцы былі прадстаўлены і фрагменты ваеннай амуніцыі. Гэтая частка пляцоўкі карысталася папулярнасцю сярод дзяцей.