/ 5 июля, 2021

3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла жыхароў і гасцей горада ў інтэрактыўную чытальную залу “Васільковая Беларусь”. Навінкі і лепшыя выданні былі прадстаўлены на аднайменнай кніжнай экспазіцыі. На пляцоўцы з цікавасцю складвалі пазлы з выявамі славутасцяў Гродзеншчыны. Інтэрактыўная карта “Гродзеншчына гістарычная” знаёміла з геральдыкай рэгіёну і найбольш цікавымі культурна-гістарычнымі аб’ектамі. Міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына” і Рэтра-фотаатэлье таксама  прымалі сваіх маленькіх і дарослых наведвальнікаў.

Падчас урачыстасці Ірына Міхайлаўна Царук, дырэктар ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка», была адзначана як «Лепшы кіраўнік года — 2020 у сферы культуры». Віншуем! 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий