27 мая ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла інтэрактыўная дыялогавая пляцоўка «Табачный туман обмана», прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.
З інфа-лекторыем «Уплыў нікаціну на здароўе чалавека» перад навучэнцамі Навагрудскага дзяржаўнага каледжу выступіла памочнік урача эпідэміёлага ДУ «Навагрудскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Ангеліна Дзмітрыеўна Паршуціч.
Бібліятэкар прапанавала юнакам антытытунёвую віктарыну «Курыць – здароўю шкодзіць» і агляд літаратуры па прафілактычнай кніжна-часопіснай выставе.
Сустрэча прайшла ў фармаце дыялога, падчас якога былі раскрытыя шматлікія хвалюючыя моладзь пытанні пра прафілактыку інфекцыйных захворванняў і падтрыманне здаровага ладу жыцця.
Напрыканцы кожны з юнакоў даў свой адказ на пытанне, чаму ён выбірае адмову ад шкоднай звычкі курэння.