/ 25 ноября, 2021

24 лістапада ў Навагрудскую раённую бібліятэку на інтэрактыўную экскурсію “Літаратурны сусвет” завіталі навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа.

Знаёмства з бібліятэкай прайшло цікава і займальна. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з дзейнасцю рэтра-фотаатэлье, даведаліся пра выданні, якія змяшчае фонд бібліятэкі. Прагляды выставак суправаджаліся інтэрактыўнымі гульнямі, заданнямі, з якімі навучэнцы справіліся выдатна.

Заключны этап экскурсіі прайшоў ва ўтульнай міні-галерэі бібліятэкі. У дыялогавай форме праходзіла гутарка аб карысці чытання. З цікавасцю навучэнцы прынялі ўдзел у заданні злучыць аўтара з назвай яго твора. Праверыць свае веды ў класічнай літаратуры дапамагла віктарына «Літаратурнае асарці».

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий