/ 3 сентября, 2024

2 верасня, з нагоды Дня ведаў, Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла вучняў 4 класа  на інтэрактыўную гульню “Вандроўка па роднай Беларусі”. Дзве каманды “Васількі” і “Рамонкі” адправіліся ў незвычайнае падарожжа па роднай краіне. Пытанні і заданні падарожжа тычыліся самых разнастайных бакоў жыцця Беларусі: яе мовы, літаратуры і гісторыі. Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў конкурсах: “Сімвалы краіны”, “Гарады Беларусі”, “Гістарычная віктарына”, “Працягні сказ”, “Бліц-турнір”, “Лірычная хвілінка”, “Роднае слова”. Удзельнікі і пераможцы прымалі шчырыя віншаванні.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий