/ 10 мая, 2024

9 мая Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла гараджан і гасцей горада на інтэрактыўную пляцоўку  “Великий май – победный май!”. Бібліятэка прадставіла кніжную выстава-экспазіцыю “Не памеркне летапіс Перамогі”. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў наша бібліятэка распрацавала гісторыка-патрыятычную гульню-мемарыну “Вялікія сімвалы памяці Беларусі”. У інтэрактыўным фармаце дзеці і дарослыя знаёміліся з галоўнымі мемарыяламі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, якія з’яўляюцца сапраўднымі сімваламі памяці беларускага народа.  Традыцыйна настольныя бібліятэчныя гульні выклікаюць вялікую цікавасць. Сярод настолак былі прадстаўленыя “Нашчадкі Перамогі”, “Кніга ў кадры: памяць назаўжды”, а таксама пазлы.  На пляцоўцы можна было пазнаёміцца з узнагародамі Перамогі праз кампазіцыю-калаж ручной працы, сфатаграфавацца з ваеннай амуніцыяй на фота-лакацыі “Табе, Перамога, прысвячаецца!”, а таксама скласці “Карціны Вялікай Перамогі”. Дзеці пісалі “Пісьмы Перамогі” са словамі ўдзячнасці і гонару нашым гераічным воінам.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий