9 мая інтэрактыўная пляцоўка “Весна – время Победы” разгарнулася побач з раённай бібліятэкай. На аднайменнай кніжнай выставе былі прадстаўлены кнігі пра гераізм, мужнасць і стойкасць людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Прыцягвала ўвагу наведвальнікаў настольная гульня «Кніга ў кадры: памяць назаўжды», дзе патрабавалася суаднесці творы беларускіх і расійскіх аўтараў з кінастужкамі. Дзеці спрабавалі разгадаць шыфроўкі ў гульні «Разведчыкі». На пляцоўцы можна было прыняць удзел у майстар-класе “Голуб міру”, дзе кожны жадаючы мог зрабіць бумажнага голуба сабе на памяць.
У гэты дзень адзначалася яшчэ адно свята – Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь да якога была падрыхтавана літаратурная выстава-прагляд.