/ 16 апреля, 2021

Да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які штогод адзначаецца 18 красавіка, вучням СШ №1 была прадстаўлена інтэрактыўная праграма «Цікавыя помнікі і іх гісторыі». Бібліятэкар расказала гісторыю ўзнікнення свята. Навучэнцы здзейснілі інтэрактыўнае падарожжа па 15 незвычайным помнікам Беларусі, прынялі актыўны ўдзел у гульні-віктарыне “Нефармальныя славутасці”. З цікавасцю на хуткасць выканалі заданне па збіранню пазлаў скульптурных помнікаў Навагрудскага раёна. Цікавым і пазнавальным атрымалася заданне па вызначэнні на інтэрактыўнай карце Гродзенскай вобласці геаграфічнага месцазнаходжання гісторыка-культурных каштоўнасцей. Дапаўненнем па карыснай інфармацыі  аб помніках і іх гісторыі паслужылі навукова-папулярныя перыядычныя выданні “ГЕО”, “Вокруг света”, а таксама экскурс-выстава аб архітэктурных помніках Беларусі. Вучні выдатна справіліся з заданнямі і атрымалі невялікія падарункі  з пажаданнямі добрых падарожжаў і новых ведаў.      

              

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий