/ 30 марта, 2023

30 сакавіка, напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, у Навагрудскую раённую бібліятэку завіталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН на інтэрактыўную праграму «Литературная безграничность». Бібліятэкары прадставілі тэматычную кніжную выставу з аглядам літаратуры, які праілюствараў гістарычнае, культурнае і духоўнае адзінства нашых двух народаў. Асаблівую асалоду адчулі нашыя госці ад паэтычных радкоў лепшых беларускіх і расійскіх паэтаў. У чытальнай зале былі прадстаўленыя навінкі кніг і часопісаў выдавецтваў Беларусі і Расіі. Вельмі ўразілі нашах гасцей сваёй прыгажосцю і талентам вышытыя карціны Марыны Новік.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий