/ 12 марта, 2021

11 сакавіка Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла інтэрактыўны ўрок-медыяпадарожжа “Сімвалы Беларусі” для вучняў 11 прававога класа сярэдняй школы № 3. Было прадстаўлена звыш 100 найбольш значных з’яў у гісторыі і сучаснасці нашай краіны, дзякуючы якім яе ведаюць  і цэняць і якія фактычна сталі сімваламі незалежнай Беларусі. Яны таксама знайшлі сваё адлюстраванне на кніжнай выставе пад наступнымі раздзеламі: “Сімвалы дзяржаўнага суверэнітэту”, “Прыгажосць роднай прыроды”, “Гісторыка-культурная спадчына”, “Праўда памяці”, “Брэнды нацыянальнай эканомікі”, “Флагманы навукі, адукацыі і культуры”, “Народныя традацыі і рамёствы”, “Класікі літаратуры і мастацтва”, “Спартыўныя дасягненні”. Падчас урока вучні папрацавалі з кнігамі і выканалі “Сімвалічнае заданне”, дзе самі распавялі пра знакавыя і ўнікальныя беларускія сімвалы. Актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий