11 лістапада Рэспубліка Беларусь адзначае Міжнародны дзень энергазберажэння, а 15 лістапада ў нашай краіне адзначаецца Сусветны дзень другаснай перапрацоўкі. З гэтай нагоды 12 і 13 лістапада Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла інтэрактыўныя агляды літаратуры «Энергазберажэнне сёння – інвестыцыі ў будучыню». Слухачамі і ўдзельнікамі мерапрыемстваў сталі навучэнцы першага курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа і другога курса Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі. Гаворка ішла пра важнасць эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў у самых разнастайных сферах, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці, пра прыярытэтнасць дзяржаўнай палітыкі, накіраванай па забеспячэнне энергетычнай бяспекі, юнакі і дзяўчаты даведаліся аб энергаэфектыўных тэхналогіях, аб розных спосабах энергазберажэння. Бібліятэкар прадставіла кнігі і часопісы, на старонках якіх разглядаецца тэма энергазберажэння. Навучэнцы адшукалі спосабы другаснага прымянення для пэўных прадметаў з “Экалагічнага куфэрка”. Сакрэты энергазберажэння адкрыла мультымедыйная віктарына “ЭнергаЗберагай”.