Інтэрактыўны занятак “Ваяводскі Навагрудак” у міні-музеі міні-макетаў “Страчаная спадчына” наведалі сёння вучні 8-га класа сярэдняй школы № 3. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй горада, яго архітэктурнымі змяненнямі на працягу дзесяцігоддзяў, вядомымі жыхарамі і іх лёсам. Навагрудак даваеннага часу паўстае перад намі невялікім горадам з вельмі развітым гандлем, багатым культурным жыццём, унікальнай дарэвалюцыйнай архітэктурай. Напрыканцы дзеці праверылі свае веды, выканаўшы заданне “Гістарычныя асацыяцыі”, за што атрымалі на памяць паштоўкі з выявамі даваеннага Навагрудка.
Такія інтэрктыўныя заняткі дапамагаюць па-новаму паглядзець на наш горад і яго гісторыю.