Шырокую Масленіцу адсвяткавалі ў Навагрудку 23 лютага. Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла навагрудчан на бібліятэчную інтэрактыўную пляцоўку «Как на масленной неделе». Бібліятэкары ладзілі для дарослых і дзяцей настольныя забаўляльныя гульні, дзе запрашаліся ўсе ахвочыя патрэнiраваць свой розум і лагічнае мысленне ў гульні-настолцы “Масленічнае судоку”. Дзецям з задавальненнем гулялі ў “Апошнія гонкі снегавікоў”.