Гарадская дзіцячая бібліятэка стварыла для сваіх чытачоў сапраўдны святочны настрой.
Першых чытачоў 2016 года бібліятэка сустракала разам з казачнымі персанажамі, якія віншавалі чытачоў з Новым годам і Калядамі, а таксама запрашалі быць актыўнымі чытачамі. Першыя наведвальнікі атрымалі прадказанні з чароўнага куфэрка.