/ 9 июля, 2019

Кашалеўскія дзеці падчас летніх канікул мясцовую сельскую бібліятэку наведваюць з вялікім задавальненнем, бо тут іх заўсёды чакаюць, тут ім вельмі рады. Бібліятэкар Алена Пятроўна Шынтар заўсёды ветліва прывітае, пагутарыць, з веданнем справы дапаможа ў падборы літаратуры для пазакласнага чытання. Гэтым летам яна арганізавала модную ў дзіцячым асяроддзі кніжную выставу «Улётныя хіты для летняга чытання». Экспазіцыя літаратуры пастаянна папаўняецца новай літаратурай, таму карыстаецца сапраўдным поспехам.

Амаль што кожны тыдзень у бібліятэцы для дзяцей ладзяцца цікавыя мерапрыемствы. Гульнёвая праграма “Летнія канікулы – любімая пара” стала для іх часам актыўнага і карыснага адпачынку. Яны з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, віктарынах, рухомых гульнях. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі гумарыстычныя вершы, спявалі задорныя песні. Карацей, было па-сапраўднаму весела.

А яшчэ маленькім чытачам Кашалеўскай сельскай бібліятэкі падабаюцца  мерапрыемствы, якія праходзяць у форме гучных чытанняў. Вядома, найбольш падыходзяць яны для дзіцячага садка, але бібліятэкар практыкуе чытанне ўслых і непасрэдна ў бібліятэцы. У апошні раз чыталі казкі А.С. Пушкіна.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий