24 снежня ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» бібліятэкар Кашалеўскай сельскай бібліятэкі наведала дзіцячы сад, дзе правяла казачную літаратурную гадзіну «Зіма ў цудоўным свеце казак». Дзеці з задавальненнем і з цікавасцю слухалі казку «Госпожа метелица», актыўна адгадвалі загадкі. Напрыканцы бібліятэкар павіншавала прысутных з надыходзячымі святамі і пачаставала навагоднімі пернікамі.