/ 11 апреля, 2022

9 красавіка напярэдадні Дня касманаўтыкі ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы з вучнямі Нягневіцкай школы прайшоў гульнёва-пазнавальны конкурс “Касмічнае падарожжа”. Спачатку бібліятэкар расказала дзецям аб тым, як пачыналась асваенне космасу, аб найбольш важных этапах у гісторыі касманаўтыкі, аб першым і самым вялікім у свеце касмадроме Байканур, пра беларускіх касманаўтаў. Затым з дзецьмі былі праведзены конкурсы: “Касмічныя словы” – хто больш назаве і растлумачыць слоў звязаных з космасам, адгадвалі “Касмічныя загадкі”, адказвалі на пытанні “Касмічнай віктарыны”. На пытанне, што б яны ўзялі з сабой калі б адправіліся ў космас, акрамя мабільнага тэлефона, большасць адказала – кнігу. Дапоўніла мерапрыемства выстава “Человек. Вселенная. Космос”.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий