Казачны дэсант “Да вас завітала казка” з Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі наведаў дзіцячы сад. Дзеці з захапленнем вандравалі па чароўнай краіне казак, даведаліся што ёсць розныя казкі: беларускія і рускія народныя, аўтарскія. Бібліятэкары стараліся развіць у іх чытацкі інтарэс, любоў да чытання, да кнігі. Многа казак у гэты дзень знайшлі свайго чытача.