/ 4 июня, 2021

“Казачны дзень” у Харосіцкай сельскай бібліятэцы правялі 4 чэрвеня  дзеці з аздараўленчага лагера “Летні DRIVE”,  які працуе пры Нягневіцкай сярэдняй школе. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульні-віктарыне “Жылі-былі казкі”, конкурсе «Адгадай героя па рэпліцы», разгадвалі загадкі пра казачных герояў, спаборнічалі хто больш успомніць і назаве казачнага транспарту, казачнай ежы, казачных памочнікаў, казачных раслін. Складалі пазлы з выявамі казачных герояў.  Размалёўвалі раскраскі, разглядалі і чыталі  кнігі. На кніжнай выставе “Цудоўны свет казак” былі прадстаўлены самыя цікавыя і прагожыя кнігі, якія ёсць у фондзе бібліятэкі, а тыя кнігі што прыйшліся да спадобы знайшлі свайго чытача.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий