- 7 красавіка ў бібліятэчным пункце Навагрудскай раённай бібліятэкі маленькія чытачы знаёміліся з кніжным аглядам «Пра нашых казачных сяброў». Бібліятэкары расказвалі пра лепшыя казкі і прапаноўвалі ў гульнявой форме дзецям успомніць пра добрых і дрэнных казачных герояў.